Генадзь Баляслававіч Хоміч
Генадзь Баляслававіч Хоміч (нар. 1971, в. Заполле, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. БіяграфіяУ 1993 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 2017 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 1993 года працаваў начальнікам Воранаўскага аграхімаддзела Гродзенскай абласной праектна-вышукальнай станцыі хімізавання Воранаўскага раёна, з 1996 года — аграномам-насенняводам калгаса «Наперад» Воранаўскага раёна, з 1998 года — галоўным аграномам камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Саўгас „Вялікае Мажэйкава“» Шчучынскага раёна, з 2008 года — намеснікам дырэктара, а з 2010 года — дырэктарам гэтага ж прадпрыемства. З 2014 года — першы намеснік старшыні — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта. З 7 сакавіка 2018 года прызначаны на пасаду старшыні Слонімскага раённага выканаўчага камітэта. З 2010 года з’яўляўся дэпутатам Мажэйкаўскага сельскага і Шчучынскага раённага Саветаў дэпутатаў. УзнагародыУ 2017 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Сям’яЖанаты, мае дваіх дзяцей. Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia