Генадзь Барысавіч Пацыенка
Генадзь Барысавіч Пацыенка (нар. 25 жніўня 1937, в. Зубакі, Лёзненскі раён) — беларускі пісьменнік. БіяграфіяНарадзіўся ў в. Зубакі Лёзненскага раёна, там жа скончыў 4 класы, а затым сямігодку ў Дабрамыслях. Сярэднюю адукацыю атрымаў у горадзе Гродна. У 1954—1956 гадах працаваў на цаліне, пасля чаго вярнуўся ў Гродна. Потым быў прызваны ў армію. Служыў танкістам на Дальнім Усходзе. Дарога ў літаратуру пачалася з газеты «Гродзенская праўда», дзе ён, токар Гродзенскага завода «Аўтазапчастка», друкаваў свае першыя творы. У той час газету ўзначальваў Васіль Быкаў. Ён звярнуў увагу на творчасць маладога пісьменніка і ў 1961 годзе адправіў яго на з’езд маладых пісьменнікаў Беларусі ў Мінск. У гэтым жа годзе з рэкамендацыйным лістом ад Васіля Быкава і Івана Шамякіна ён адправіўся ў Маскву паступаць у літаратурны інстытут імя Горкага, які ў 1966 годзе скончыў. Пасля літінстытута Генадзь Пацыенка скончыў аспірантуру. Працаваў загадчыкам аддзела рэдакцыі часопіса «Маладая гвардыя», выкладаў у інстытуце. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1972 года. Член Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі[1] з 2007 года. Член Саюза пісьменнікаў Расіі. ТворчасцьЗ’яўляючыся саветнікам Міністэрства па справах нацыянальнасцяў Расійскай Федэрацыі, пісьменнік быў цесна звязаны з Паўночным Каўказам. Свае назіранні аб вайне ў Чачні ён выказаў у кнізе «Дни среди молний» (1994). За аповесць «Пока пуля летит» (2000) узнагароджаны сярэбраным медалём Міжнароднага Саюза славянскіх журналістаў. У 2007 годзе ў Віцебску быў выдадзены двухтомнік Генадзя Барысавіча «Выбранае», куды ўвайшлі лепшыя творы, якія былі створаны аўтарам за гады творчасці[2]. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia