Генадзь Кузьміч Татур
Генадзь Кузьміч Татур (5 лютага 1902, Мінск — 7 чэрвеня 1979) — беларускі спецыяліст у галіне тэарэтычнай механікі і супраціўлення матэрыялаў. Доктар тэхнічных навук (1954), прафесар (1955). БіяграфіяСкончыў Дзяржаўны далёкаўсходні ўніверсітэт (Уладзівасток; механічнае аддзяленне, 1927). Працаваў у Дзяржаўным далёкаўсходнім універсітэце (1927—1930, навуковы супрацоўнік), Далёкаўсходні політэхнічны інстытут (1930—1939, з 1931 — загадчык кафедры будаўнічай механікі, з 1933 — кафедры супраціўлення матэрыялаў), Крыварожскім горнарудным інстытуце (1939—1958, загадчыr кафедры супраціўлення матэрыялаў і тэарэтычнай механікі), Беларускім політэхнічным інстытуце (з 1959, машынабудаўнічы факультэт, кафедра тэарэтычнай механікі, прафесар, у 1959—1968 — загадчык кафедры). Памёр 7 чэрвеня 1979 года, пахаваны на Паўночных могілках, г. Мінск (участак 41, рад 5, месца 12). Навуковыя інтарэсы: тэорыя пругкасці; трываласць зварных злучэнняў; устойлівасць канструкций; горная механіка; дынаміка і трываласць машын і механізмаў (аўтамабіляў); супраціўленне матэрыялаў; тэарэтычная механіка. УзнагародыЗванне «Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР» (1972). Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia