Генадзь Пятровіч Латышаў

Генадзь Пятровіч Латышаў
Дата нараджэння 29 кастрычніка 1946(1946-10-29) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у

Генадзь Пятровіч Латышаў (29 кастрычніка 1946, г. Дуброўна, Віцебская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1968 годзе. Працаваў у Віцебскім філіяле Белкалгаспраекта, з 1972 года — старшым архітэктарам Белпрампраекта, з 1977-га — архітэктар Заводскага раёна Мінска, у ГалоўАПУ Мінгарвыканкама, з 1988 года — галоўны ландшафтны архітэктар Мінска ў Галоўмінскархітэктуры.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Член КПСС з 1981 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць

Асноўныя работы: адміністрацыйныя будынкі ў Лепелі і Талачыне (1970), склады ў Мінску (1975), праектна-канструктарскае бюро па Шыннай вуліцы ў Бабруйску (1981).

Зноскі

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya