Генадзь Рыгоравіч Мармыш
Генадзь Рыгоравіч Мармыш (нар. 14 студзеня 1953, в. Воля-Крупіцы, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі ўрач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (2000), прафесар (2001). БіяграфіяСкончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1980). Працаваў у Слонімскай цэнтральнай раённай бальніцы (1982—1985, урач-хірург), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1985, лячэбны факультэт, кафедра агульнай хірургіі, прафесар, з 2000 — дэкан факультэта). Навуковыя інтарэсы: хірургічная гастраэнтэралогія; панкрэаталогія; біліярная хірургія. УзнагародыЗнак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2003), ганаровыя граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2008), Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2012) і інш. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia