Генадзь Сяргеевіч Мішуроў
Генадзь Сяргеевіч Мішуроў (нар. 16 мая 1932, с. Нова-Платаўка, Хабарскі раён, Алтайскі край, РСФСР) — беларускі музыкант (баян), мастацтвазнавец. Доктар мастацтвазнаўства (2003), кандыдат педагагічных навук (1980), прафесар (1992). БіяграфіяСкончыў Омскае каманднае рачное вучылішча (1952), Уладзівастоцкае музычнае вучылішча (1961), Далёкаўсходні педагагічны інстытут мастацтваў (1968). Працаваў у Хабараўскім дзяржаўным інстытуце культуры (1968—1984, загадчык кафедры народных інструментаў), Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (з 1985, прафесар кафедры духавой музыкі, у 1985—1996 гадах — загадчык кафедры аркестравага дырыжыравання, 1994—2010 гадах — кіраўнік ансамбля народных інструментаў «Беларускія ўзоры»). Навуковыя інтарэсы: інструментальная музыка; народна-інструментальная музыка; народна-інструментальнае мастацтва Беларусі; падрыхтоўка кадраў народна-інструментальнага мастацтва; канцэртна-выканальніцкая дзейнасць. УзнагародыПрэмія Міністэрства культуры СССР (1983), нагрудны знак «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2022) і інш. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia