Генадзь Яўгенавіч Змудзінскі
![]() Гена́дзь Яўге́навіч Змудзі́нскі (17 (29) студзеня 1897, Ніжнеудзінск, Іркуцкая губерня, Расійская імперыя — 22 верасня 1938, Менск, НКУС) — беларускі графік. БіяграфіяВучыўся ў Імператарскай Акадэміі мастацтваў (1914—1915). Быў мабілізаваны ў войска з пачаткам Першай сусветнай вайны. З 1918 года ў Чырвонай Арміі — камандзір палка, начальнік разведаддзела брыгады. З 1921 года ў Менску. У 1921 годзе зрабіў некалькі плакатаў для Белдзяржвыдавецтва і Галоўпалітасветы. Аўтар эскіза ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР і граматы да яго (1924), фірмовай маркі Белдзяржвыдавецтва (1924). На час арышту працаваў у адной з менскіх газет. Арыштаваны ў Менску па адрасе: вуліца Старажоўская, д. 8, кв. 2. Асуджаны «тройкай» НКУС 20 верасня 1938 года як «агент польскіх разведвальных органаў» да расстрэлу. Рэабілітаваны трыбуналам Беларускай вайсковай акругі 29 кастрычніка 1957 года[1]. ТворчасцьПрацаваў пераважна ў станковай і кніжнай графіцы. Адзін з заснавальнікаў школы беларускай кніжнай графікі. Ілюстраваў школьныя падручнікі, аформіў шмат кніг для дзяцей — Максім Гарэцкі «Досвіткі», 1926; Аляксандр Нявераў «Як у нас была вайна», 1927; казку «Воўк і лес», 1928; і інш. Супрацоўнічаў з газетай «Звязда» (1927—1928), дзе друкаваліся яго плакаты і палітычныя карыкатуры. Браў удзел у Першай усебеларускай мастацкай выстаўцы (1925), у Міжнароднай выстаўцы кнігі ў Лейпцыгу (1927). Найбольш вядомыя творы станковай графікі — «Пагром», «Мінская конка», «Згода нявесты», «Бежанцы» (1916), «Араты» (1925).[2] Станковая графіка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia