Генадзь Яўгенавіч Хацько
Генадзь Яўгенавіч Хацько (нар. у 1957, в. Каўпакі, Гродзенскі раён[1]) — беларускі генерал-маёр міліцыі (з 20 лютага 2008 года) [2], супрацоўнік сістэмы ўнутраных спраў. БіяграфіяСкончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «правазнаўства»[1]. У сістэме ўнутраных спраў працаваў з 1978 года. Быў у 1989—1993 гадах намеснікам начальніка Гродзенскага РАУС, у 1993—1999 гадах начальнікам Бераставіцкага РАУС, у 1999—2003 гадах Кастрычніцкага РАУС Гродна, у 2003—2005 гадах намеснікам начальніка УУС Гродзенскай вобласці і ў 2005—2009 гадах начальнікам УУС Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта[1][3][4]. Быў таксама дэпутатам Гродзенскага абласнога савета[1]. На час кіравання Генадзя Хацько прыпала гучная палітычная справа — арышт ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенкі, якіх вінавацілі ў падрыхтоўцы тэракта супраць былога старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Саўчанкі[5]. 4 лістапада 2009 года Хацько быў афіцыйна зняты пасады кіраўніка Гродзенскай абласной міліцыі ў сувязі са "здзяйсненнем учынкаў, якія дыскрэдытуюць званне супрацоўніка органаў унутраных спраў» (падпункт 15 пункта 154 Палажэння аб праходжанні службы ў органах УС РБ)[5]. Справа Генадзя Хацько закруцілася летам 2009 года. Тады Рада бяспекі сумесна з Камітэтам дзяржкантролю і КДБ зацікавілася катэджам генерала ў Лідскім раёне. Была заведзеная крымінальная справа за «злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі», якая прадугледжвала да шасці гадоў зняволення з канфіскацыяй маёмасці[5]. У лютым 2010 года ён выйшаў з дому і больш не паказваўся. Пазней Хацько абвешчаны ў вышук[5]. Узнагароды19 верасня 2008 года ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў[6]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia