Генеральнае консульства Польшчы ў Менску![]() Генеральнае консульства Польшчы ў Менску — консульская ўстанова Польскай Рэспублікі ў БССР, якая размяшчалася ў Менску[1]. Генеральнае консульства ў Менску дзейнічала з 1924 года[1]. Дыпмісія займала другі паверх былога гатэля па Савецкай вуліцы, 84, тут мелася дзесяць пакояў, кухня, прыбіральня і ванная. На першым паверсе знаходзіліся прыватныя кватэры. Польскім уладам даводзілася плаціць за арэнду 6 тысяч рублёў на год (станам на 1928 год). У 1931 годзе польскім дыпламатам дазволілі заняць частку першага паверху[1]. Польскія консульствы займаліся пытаннямі грамадзянства, выдавалі візы на ўезд на тэрыторыю Польшчы, сачылі за захаваннем польскіх вайсковых і цывільных пахаванняў на тэрыторыі СССР. Дыпламатам Другой Рэчы Паспалітай на тэрыторыі БССР і УССР прыходзілася вырашаць і некаторыя маёмасныя пытанні, якія тычыліся былых зямельных уладанняў (а таксама маёмасці) грамадзян Польшчы, якія ў выніку Рыжскай дамовы іх страцілі[2]. Вялікая ўвага надавалася апецы над польскімі грамадзянамі, асуджанымі за “палітычныя злачынствы”. У 1928 годзе Консульства Другой Рэчы Паспалітай у Менску апекавалася 23 асобамі, якія знаходзіліся ў турмах АДПУ. Аднак адной з галоўных задач польскіх дыпламатычных прадстаўніцтваў была выведка[2]. Пасля 17 верасня 1939 года польскае консульства ў Мінску было атакаванае «мясцовымі працоўнымі масамі». Дыпламатам на чале з консулам Вітальдам Аконьскім дазволілі выехаць з Мінску[1]. У сакавіку 1940 года на пасяджэнні Бюро ЦК КП(б)Б было вырашана перадаць будынак, які раней займала польскае консульства, Народнаму камісарыяту ўнутраных спраў БССР[1]. Кіраўнікі консульства
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia