Генерал-ад’ютант

Генерал-ад’ютант — воінскае, затым толькі свіцкае званне і пасада ў рускай арміі, упершыню ўведзена Пятром I для асоб, якія былі старэйшымі ад’ютантамі пры імператару, генерал-фельдмаршале, іх памочнікаў, пры поўных генералах. Генерал-ад’ютант пры цару ўзначальваў паходную канцылярыю, а пры генерале-фельдмаршале і яго памочніках выконваў ад’ютанцкія абавязкі і ведаў справаводствам пры штабе. З 1808 года званне генерал-ад’ютанта стала выкарыстоўвацца як ганаровае званне вышэйшых чыноў, залічаемых у світу імператара. Прысвойвалася яно поўным генералам і генерал-лейтэнантам. Гэтага звання ўдастойваліся таксама і іншыя вышэйшыя вайсковыя чыны за заслугі.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya