Генрых Мар’янавіч Мілоста
Генрых Мар’янавіч Мілоста (нар. 15 жніўня 1955, в. Вялікая Капліца, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне раслінаводства і аграхіміі. Доктар сельскагаспадарчых навук (2011), прафесар (2013). БіяграфіяСкончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (спецыяльнасць «Аграномія», 1977), Беларускі навукова-даследчы інстытут глебазнаўства і аграхіміі (аспірантура, 1982). Працаваў у калгасе «Кастрычнік» Гродзенскага раёна (1977, агроном), Гродзенскім абласным камітэце ЛКСМБ (1978, інструктар), Гродзенскім абласным выканаўчым камітэце (1979, аграном упраўлення сельскай гаспадаркі), Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце (з 1986, агранамічны факультэт, кафедра раслінаводства, прафесар). Навуковыя інтарэсы: раслінаводства; лекавыя расліны; аграхімія. Пазапрафесійная дзейнасць: мастацкая творчасць (жывапіс). УзнагародыГанаровыя граматы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Камітэта па сельскай гаспадарцы Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. Бібліяграфія
ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia