Георгэ Аляксяну
Георгэ Аляксяну (рум.: Gheorghe Alexianu,; 1 студзеня 1897, Панчу — 1 чэрвеня 1946, Жылава) — румынскі дзяржаўны дзеяч, ваенны злачынец. Губернатар Трансністрыіі. Пакараны смерцю па рашэнні ваеннага трыбунала. БіяграфіяМаладосцьБыў старэйшым сынам пастуха, уцекача з Валахіі, які выратаваўся ад гвалтоўнай ісламізацыі, распачатай туркамі ў другой палове XIX стагоддзя. Аванес прыбыў са статкамі авечак у Малдавію, у раён Панчу, дзе і пасяліўся. У 1915 годзе паступіў у Бухарэсцкі ўніверсітэт, аднак у 1916 годзе, пасля ўступлення Румыніі ў першую сусвеіную вайну добраахвотнікам пайшоў у войска. Пасля вайны працягнуў вучобу, па завяршэнні якой выкладаў гісторыю і філасофію ў ліцэі. У 1925 годзе, пасля завяршэння курса дактарата ў Бухарэсцкім універсітэце, стаў доктарам права. У 1927—1938 гадах прафесар грамадскага права ў Чарнавіцкім універсітэце. У 1938 годзе прызначаны каралеўскім рэзідэнтам у цынуце Сучава, з рэзідэнцыяй у Чарнаўцах, а з 1 лютага 1939 года пераведзены на такую ж пасаду ў сталічным цынуце Бучэдж. Губернатар ТрансністрыііУ 1941, пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны, Румынскі Маршал Іон Антанеску прызначыў Аляксяну губернатарам Трансністрыі. Праводзіў рэпрэсіўную палітыку, нясе адказнасць за забойствы сотняў тысяч яўрэяў, як мясцовых, так і выселеных з Бесарабіі і Букавіны і за адпраўку 56 тысяч украінцаў на прымусовыя працы ў Нямеччыну і Румынію. Актыўна праводзіў палітыку румынізацыі, аддаўшы загады пра забарону публічнага выкарыстання ўкраінскай мовы і выкананні ўкраінскіх песень. Выступіў арганізатарам «навуковага інстытута Трансністрыі», які павінен быў стаць апорай румынізацыі захопленых тэрыторый. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia