Георгій Квірыкашвілі
Георгій Джэмалавіч Квірыкашвілі (груз. გიორგი კვირიკაშვილი; нар. 20 ліпеня 1967[1][2][…], Тбілісі) — грузінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, Прэм’ер-міністр Грузіі (2015—2018). БіяграфіяНарадзіўся 20 ліпеня 1967 года ў Тбілісі. У 1984 годзе скончыў фізіка-матэматычную школу-інтэрнат імя В. Н. Камарова. У 1984—1991 гадах вучыўся ў Тбіліскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце на тэрапеўта. У 1986—1988 гадах прызываўся на абавязковую вайсковую службу ў савецкай арміі. У 1990—1995 гадах праходзіў навучанне ў Тбіліскім дзяржаўным універсітэце імя Івана Джавахішвілі на факультэце эканомікі, па спецыяльнасці — планаванне прамысловасці. У 1997—1998 гадах вучыўся ў Ілінойскім універсітэце, атрымаў ступень магістра навук у галіне фінансаў[3]. У 1993—1996 гадах пачаў фінансавую кар’еру ў «Аб’яднаным Грузінскім Банку». Даслужыўся да намесніка начальніка крэдытнага дэпартамента. У 1996—1997 гадах — віцэ-прэзідэнт «Экспарт-Імпарт Банка». У 1997—1998 гадах вучыўся ў Ілінойскім універсітэце, атрымаў ступень магістра навук у галіне фінансаў[3]. У 1997—1998 гадах — дырэктар філіяла дэпартамента кіравання «Аб’яднанага Грузінскага Банка». З 1999 года працаваў у дзяржаўнай канцылярыі намеснікам начальніка фінансавай, грашова-крэдытнай і знешнеэканамічнай службы, пазней — кіраўніком групы развіцця малога і сярэдняга бізнесу агульнай праграмы Урада Грузіі і USAID. У 1999—2004 гадах — член Парламента Грузіі, намеснік старшыні Камітэта па пытаннях эканамічнай палітыкі. Пасля ружовай рэвалюцыі і прыходу да ўлады Міхаіла Саакашвілі сышоў з дзяржаўнай працы, вярнуўшыся ў бізнес. У 2004—2006 гадах — кансультант выканаўчай дырэкцыі Першага Камерцыйнага Банка. У 2006—2011 гадах — генеральны дырэктар «Карту Банка». 25 кастрычніка 2012 года прызначаны Міністрам эканомікі і ўстойлівага развіцця ў новым урадзе Грузіі на чале з Бідзінай Іванішвілі. 1 верасня 2015 года прызначаны Міністрам замежных спраў Грузіі. 30 снежня 2015 года стаў Прэм’ер-міністрам Грузіі, пасля таго як Парламент Грузіі на пленарным пасяджэнні зацвердзіў яго кандыдатуру і падтрымаў прапанаваны ім склад урада[3][4]. 13 чэрвеня 2018 года абвясціў аб сваёй адстаўцы, выконваў абавязкі прэм’ера да 20 чэрвеня 2018 года. Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia