Георгій Мінавіч Сямёнаў

Георгій Мінавіч Сямёнаў
Дата нараджэння 1908[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 мая 1942(1942-05-07)[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Ордэн Айчыннай вайны I ступені

Георгій Мінавіч Сямёнаў[2][3] (1908 — 7 мая 1942) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Мінскага патрыятычнага падполля ў Вялікую Айчынную вайну

Біяграфія

Нарадзіўся ў Мінску. Працаваў у Слуцкім гарадскім савеце. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны на фронце, трапіў у акружэнне, пасля вярнуўся у Мінск. У жніўні 1941 года прымаў удзел стварэнні падпольнай групы з былых работнікаў канторы «Белнафтазбыт». У лістападзе—снежні на кватэры Г. Сямёнава адбылася нарада падпольных арганізацый Мінска і былі створаны падпольныя групы КП(б)Б. Г. М. Сямёнаў стаў членам і загадчыкам ваеннага аддзела Мінскага гарадскога падпольнага камітэта. Стварыў падпольную камсамольскую арганізацыю вуліц Розы Люксембург і Карла Лібкнехта. У сакавіку 1942 года Г. М. Сямёнаў быў арыштаваны акупантамі і пасля катавання павешаны.

Пасмяротна ўзанагароджаны ордэнам Айчсыннай вайны I ступені[4]. У Мінску у гонар Г. М. Сямёнава ў 1964[5] годзе была названа адна з вуліц у Ленінскім раёне. У 1966 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка[5] на доме, дзе жыў Г. М. Сямёнаў.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya