Георгій Уладзіміравіч Шыловіч
Георгій Уладзіміравіч Шыловіч (7 студзеня 1924, Мінск — 20 кастрычніка 2011, Мінск) — беларускі пісьменнік, сцэнарыст. БіяграфіяНарадзіўся 7 студзеня 1924 года ў Мінску ў сям’і служачага. Да Вялікай Айчыннай вайны скончыў першы курс Мінскага будаўнічага тэхнікума. Са снежня 1941 года — удзельнік Мінскага падполля, а з сакавіка 1943 года — партызан у брыгадзе імя Жалезняка на Бягомльшчыне, з 1944 па 1945 гады служыў у Савецкай Арміі. У 1951 годзе скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у рэдакцыях газет «Мінская праўда» (1951—1953), «Зорька» (1953—1964). З 1965 года — адказны сакратар, а ў 1978—1985 гадах — намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Беларусь». Сябра Саюза пісьменнікаў СССР з 1961 года. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі. Памёр 20 кастрычніка 2011 года ўМінску. ТворчасцьПершыя апавяданні надрукаваў у 1948 годзе. Выйшлі кнігі нарысаў, апавяданняў і аповесцей для дзяцей «Твая дарога» (1957), «Запіска на шыбе» (1960), «Школа ля крэпасці» (1962), «Піянерская адвага» (1962), «Праз полымя вайны» (1963), «Сшытак у чорнай вокладцы» (1965), «Чарапаха без панцыра» (1966), «Святло далёкага Алькора» (1973). Напісаў аповесці «Туман ідзе па следу» (часопіс «Беларусь», 1963—1964), «Сустрэча з сонейкам, альбо Аповесць пра Пецьку-флібусцьера і некаторых яго сяброў» (1981), «Падарожжа сярод лета» (1983). У 1986 годзе выдадзены аднатомнік выбраных твораў «Школа каля крэпасці». Аўтар сцэнарыяў дакументальных фільмаў «Родныя бярозы не спяць» (1965), «Зялёны патруль» (1966), «Трэба марыць» (1967). ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia