Герард Дэнгаф (ваявода паморскі)
Герард Дэнгаф (15 студзеня 1590 — 23 снежня 1648) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, камандзір нямецкай пяхоты (1621), кашталян гданьскі (1642), ваявода паморскі (1643—1648), падскарбі Прускай зямлі (1643), маршалак двара каралевы (1645), староста мальбаркскі, касцяжынскі, фелінскі, люцынскі і эканом мальбаркскі. БіяграфіяПаходзіў з нямецка-балтыйскага шляхецкага роду Дэнгафаў герба «Дзік». Сын ваяводы дорпацкага Герарда Дэнгафа (пам. 1598?) і Маргарыты фон Цвайфельн (пам. 1622). Браты — ваявода парнаўскі Эрнэст Магнус Дэнгаф (1581—1642), палкоўнік Герман Дэнгаф (пам. 1620), ваявода дорпацкі і ваявода серадзскі Каспер Дэнгаф (1588—1645). На працягу ўсяго жыцця быў заўзятым кальвіністам. У 1621 годзе камандаваў нямецкай пяхотай у Каралеўскай Прусіі. У 1624—1625 гадах удзельнічаў у вайне са Швецыяй у Каралеўскай Прусіі, у 1629 годзе праславіўся падчас абароны Торуні ад шведаў. У якасці пасла Уладзіслава IV Вазы ездзіў з дыпламатычнай місіяй у Капенгаген. З'яўляўся саветнікам польскага манарха па марскіх справах. У 1635 годзе быў прызначаны членам і старшынёй каралеўскай ваенна-марской камісіі, удзельнічаў у аднаўленні і развіцці флоту. Разам з Ежы Асалінскім стварыў праект стварэння марской мытні. У 1642 годзе Герард Дэнгаф быў прызначаны кашталянам гданьскім. У 1643 годзе стаў ваяводай паморскім і падскарбіем Прускай зямлі. У 1645 годзе Герард Дэнгаф вёў у Парыжы перамовы аб заключэнні шлюбу паміж польскім каралём Уладзіславам IV Вазам і французскай прынцэсай Марыяй Луізай Ганзага. У снежні 1648 года ваявода паморскі Герард Дэнгаф сканаў у Мальбарку, быў пахаваны ў Эльблёнгу. Сям’яПродкіШлюб і дзеціБыў двойчы жанаты. У 1629 годзе першым шлюбам ажаніўся з Катарынай Апалінскай (1596—1625), дачкой крайчага кароннага Пятра Апалінскага (1566—1600) і Эльжбеты Збароўскай, удавой кашталяна гданьскага Дымітра Вейхера (каля 1578—1628), ад шлюбу з якой дзяцей не меў. У жніўні 1637 года ажаніўся ў другі раз з Сібілай Маргарытай Бжэгскай (1620—1657), дачкой князя бжэгскага, лягніцкага і сцінаўскага Яна Крысціяна (1591—1639) і Даратэі Сібілы Брандэнбургскай (1590—1625). Дзеці:
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia