Герб Коста-Рыкі

Герб Коста-Рыкі

Герб Коста-Рыкі — афіцыйны герб Коста-Рыкі з 21 кастрычніка 1964 года.

Сімволіка

Два караблі сімвалізуюць Карыбскае мора і Ціхі акіян. Караблі таксама сімвалізуюць марскую гісторыю краіны, а ўзыходзячае сонца сімвалізуе свабоду. Тры гары сімвалізуюць тры галоўныя горныя ланцугі Коста-Рыкі, а таксама сімвалізуюць месцазнаходжанне краіны. Сем зорак — сімвал сямі правінцый Коста-Рыкі.

У верхняй частцы шчыта размешчаны надпісы па-іспанску «Коста-Рыка» і «Цэнтральная Амерыка».

Гісторыя

У перыяд існавання Цэнтральнаамерыканскай федэрацыі функцыі герба Коста-Рыкі выконваў герб федэрацыі. Аднак у 1824 г. быў усталяваны герб для Коста-Рыкі. Ён уяўляў сабой дыск з выявай працягнутай рукі сярод 10 вулканаў і надпісу «Свабодная дзяржава Коста-Рыка».

Пасля распаду Цэнтральнаамерыканскай федэрацыі Коста-Рыка здабыла поўную незалежнасць. У 1840 годзе былі прыняты новыя герб і сцяг. Васьміканцовую сярэбраную зорку ў цэнтры герба з прамянямі ў выглядзе галінак атачалі вянок з галінак лаўра і мірта і надпіс «Дзяржава Коста-Рыка».

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya