Герб Кірыбаці
Герб Кірыбаці быў афіцыйна прыняты ў 1979 годзе пасля атрымання незалежнасці брытанскай калоніяй Астравы Гілберта (ранейшая назва краіны). На гербе намаляваны жоўты фрэгат, які ляціць над узыходам сонцам. Пад выявай сонца — бела-сінія палоскі, якія сімвалізуюць Ціхі акіян і тры групы астравоў Рэспублікі Кірыбаці (астравы Гілберта, Фенікс і Лайн). 17 сонечных прамянёў сімвалізуюць 16 астравоў архіпелага Гілберта і востраў Банаба (раней Ошэн), узыход сонца — трапічнае сонца, бо Кірыбаці размешчана па абодва бакі экватара. Фрэгат увасабляе сілу, свабоду і нацыянальны танец Кірыбаці. Пад гербавым шчытом размешчаны нацыянальны дэвіз: Te Mauri Te Raoi Ao Te Tabomoa (у перакладзе з мовы кірыбаці: «Здароўе, мір і росквіт»). Сучасны варыянт герба Кірыбаці быў прапанаваны яшчэ 1 мая 1937 года падчас існавання брытанскай калоніі Астравы Гілберта і Эліс. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia