Гервяцкі крайГервяцкі край (літ.: Gervėčių kraštas) — абшар кампактнага пражывання аўтахтоннага літоўскамоўнага насельніцтва на левабярэжжы Віліі ў цяперашнім Астравецкім раёне Беларусі, дзе захоўваецца жывая літоўская мова. АбазначэннеУ Літве прынятая назва «Гервяцкі край» — дзейнічае афіцыйны «Фонд падтрымкі Гервяцкага краю»[1], а таксама неафіцыйны «Клуб выхадцаў з Гервяцкага краю»[2]. У асяроддзі саміх літоўскамоўных жыхароў Гервяцкага краю для абазначэння сваёй мясціны бытуе слова krūgelis (беларусізм ад «круг», літаральна «кружок»)[3]. У 2013 годзе ў Вільні выдана кніга «Гервяцкая Літва», аўтары — этнограф С. Матулявічэне, гісторык В. Вайткявічус і фатограф А. Бальценас. У кнізе абагульнены вядомыя раней звесткі пра Гервяцкі край, а таксама асветлены вынікі комплекснай экспедыцыі ў 2010—2011 гадах. НасельніцтваЗнаходзіцца ў ваколіцах Гервят, раней абшар ахопліваў 40 вёсак, цяпер іх налічваюць 14-15 — Гайголі, Гальчуны, Гелюны, Гіры, Гудзянікі, Керплашына, Кністушкі, Міцюны, Мільцеі, Мацкі, Пелягрында, Петрыкі, Рымдзюны, Зарэчча. Паводле перапісаў 2-й паловы ХХ стагоддзя, у 1970 годзе літоўцамі ў Гервяцкім краі назваліся 2120 чалавек, у 1979 годзе — 1655, у 1985 годзе — 1312 (што складала 63 % ад жыхароў агулам), у 1992 годзе — 1080 чалавек[4]. Старажытная спадчына![]() Пагорак на правым беразе Ашмянкі каля вёскі Зарэчча, насупраць упадзення Лошы, мясцовыя літоўскамоўныя жыхары называюць «Вяльнё пейліс» (з літоўскай — «Чортаў нож»), запісана, што тут бачылі зданяў. Брод праз рэчку Лошу паміж Гальчунамі і Мацкамі — «Вяльнё цілтас» (з літоўскай — «Чортаў мост»). ![]() У ельніку каля вёскі Карэйвішкі знаходзіцца сакральны камень з ямкамі, а за паўтара кіламетры ад яго на ўсход, каля вёскі Гайголі — другі святы камень. Археолаг В. Вайткявічус датуе пачатак іх ушанавання часамі бронзавага — ранняга жалезнага веку. Паводле мясцовага падання, пад Карэйвішскім каменем схавана французскае золата. Пра Гайгольскі камень кажуць, што вада, сабраная з яго ямак у Купальскую ноч, мае надзвычайную лекавую сілу. Часамі культуры штрыхаванай керамікі (ІІ тыс. да н.э. — 3 ст. н.э.) датуецца гарадзішча ў Вялікіх Яцынах на левым беразе Ашмянкі, якое мясцовыя жыхары называюць «Замак»[5]. У Пелегрындзе да 1930-х гадоў жыў вядомы чараўнік, знахар Шымуціс. Падчас этнаграфічных экспедыцый 1970-х гадоў пра яго было сабрана шмат аповедаў. Сваіх ведаў Шымуціс нікому не перадаў[6]. КультураНайбуйнейшыя экспедыцыі ў Гервяцкі край літоўскіх мовазнаўцаў і этнографаў прайшлі ў 1970 і 1992 годзе[7]. У 1997 годзе ў Вільні выдадзеная кніга «Гервяцкія казкі»[8], а агулам падчас этнаграфічных экспедыцый тут запісана больш за 660 літоўскіх казак. АсветаУ міжваенны час у 11 вёсках Гервяцкага краю дзейнічалі пачатковыя школы літоўскага асветніцкага таварыства Віленскага краю «Рытас». ![]() У 1994 годзе за сродкі Літоўскай Рэспублікі ў Рымдзюнах быў пабудаваны Літоўскі культурны, асветны і інфармацыйны цэнтр. У ім была заснаваная Рымдзюнская літоўская сярэдняя школа, дзейнічаў дзіцячы садок, інтэрнат для навучэнцаў і настаўнікаў (некаторыя настаўнікі ездзілі з Літвы). Перад 2022/2023 вучэбным годам літоўская школа ў Пелясе закрыта ўладамі, афіцыйна за парушэнне правіл пажарнай бяспекі, а Рымдзюнская школа пераведзена на рускую або беларускую мову выкладання.[9] МоваЛітоўская гаворка жыхароў Гервяцкага краю з’яўляецца аўкштойцкай усходнядзуцкай. Першым літоўскую гаворку Гервяцкага краю апісаў эстонскі мовазнаўца Петэр Арума ў выдадзенай у Тарту ў 1930 г. кнізе «Litauische mundartliche Texte aus der Wilnaer Gegend» (Літоўскія прастамоўныя тэксты з Віленскага краю). Найбольш вычарпальна гервяцкую гаворку апісала літоўскі мовазнавец Ядвіга Кардзяліце ў кнізе «Гервяцкая гаворка» (літ.: Gervėčių tarmė), выданай у Вільні ў 1975 годзе. Праз працяглую ізаляцыю ад астатняга літоўскамоўнага масіву тут захавалася багата архаізмаў. Напрыклад, тут ужываюцца чатыры формы меснага склону. У іх ліку два — такія, якія засведчаныя ў літоўскіх пісаных творах XVI—XVII ст., але на сёння зніклі ў астатняй літоўскай мове. Гэта алатыў і адэсіў — адзін паказвае кірунак да аб’екта, другі пазначае знаходжанне каля аб’екта (miškas «лес», miškop «у бок лесу», miškiepi «каля лесу»). Зноскі
Гл. таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia