Гламерыды

Гламерыды

Glomeris marginata
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Glomeridae Leach, 1815


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  568982
NCBI  85711

Гламерыды (Glomeridae) — сямейства двухпарнаногіх мнаганожак.

Біялагічнае апісанне

Даўжыня да 25 мм, цела кароткае і шырокае, укрытае 12 шчыткамі з 17-19 парамі ног. Здольны пры небяспецы скручваецца ў шар. Раздзельнаполыя. Яйцы (па 1-2) адкладваюць ў трэшчыны кары дрэў і глебы. Развіццё працягваецца больш за 3 гады, за гэты час адбываецца 9 лінек, якія бываюць і ў дарослым стане. Жывуць 6-7 гадоў. Кормяцца апалым лісцем, гнілой драўнінай, аленевым памётам. Карысныя, абагачаюць глебу гумусам.

Арэал і экалогія

Больш за 100 відаў. Пашыраны пераважна ў зонах умеранага клімату. Трапляюцца ў вільготных лісцевых і мяшаных лясах у глебе, лясным подсціле, трухлявых дрэвах, пад імхом. Найбольш вядомыя: гламерыс шасціпалосы (Glomeris hexasticha), Glomeris stellifera, Glomeris ornata. На Беларусі 1 від — гламерыс звязаны (Glomeris connexa), трапляецца ў паўднёвай і заходняй частках, занесены ў Чырвоную кнігу.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya