Глыбокае (возера, Бешанковіцкі раён)
Глыбо́кае — возера ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Заходняя Дзвіна, за 28[1] км у напрамку на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Бешанковічы, за 0,6[1] км на паўночны ўсход ад вёскі Малы Двор, прыкладна за 0,2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Пушкары. Плошча паверхні возера 0,18 км². Даўжыня 0,96 км, найбольшая шырыня 0,27 км, даўжыня берагавой лініі 2,32[1] км. Найбольшая глыбіня 9 м. Аб'ём вады ў возеры каля 1[1] млн м³. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны дасягаюць вышыні 15 м. Берагі пясчаныя[1], зліваюцца са схіламі катлавіны. Паўднёвыя і паўночныя берагі месцамі нізкія і забалочаныя. Дно возера да глыбіні 3,5—4 м пясчанае, глыбей — ілістае. Зарастае падводнай расліннасцю да глыбіні 4,5 м. У паўднёвай частцы ў Глыбокае ўпадае вузкая пратока з возера Лукаўскае, у паўночна-ўсходняй частцы выцякае ручай у Заходнюю Дзвіну. У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лінь, плотка, карась і іншыя віды рыб[1]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia