Глінішча (археалагічны помнік)Глі́нішча — курганны могільнік крывічоў канца IX — пачатку XI стст. каля вёскі Глінішча Полацкага раёна Віцебскай вобласці, на беразе ракі Бяльчанка. 60 паўсферычных курганоў вышынёй 0,9—1,5 м, дыяметрам 6—10 м. 20 курганоў у 1965, 1967 гг. даследаваў Г. В. Штыхаў. Пахавальны абрад — трупаспаленне пад насыпам. Пахаванні адзіночныя, зрэдку парныя. Рэшткі крэмацыі складзены ў грудок. У адным кургане пахавальны абрад — трупапалажэнне галавой на Захад. Знойдзены ляпныя гаршчкі, характэрныя для доўгіх курганоў Полаччыны і Смаленшчыны, ганчарныя пасудзіны, шкляныя пацеркі, бронзавыя пярсцёнкі, плоскае скроневае кальцо з серпападобнымі канцамі, нажы, серп, ланцужок, фрагменты аднабаковага грэбеня, падковападобная спражка, наканечнік стралы і інш. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia