Гнезненскія вароты

Агульны выгляд

Гнезненскія вароты – двупольныя расхісныя дзверы, адлітыя з бронзы ў XII стагоддзі. Знаходзяцца ў Гнезненскім архікафедральным касцёле.

Былі створаны паміж 1160 і 1180 гадамі па замове гнезненскага архібіскупа. На васямнаццаці рэльефах адлюстроўваюць сцэны з жыцця Святога Войцеха з Прагі, патрона сабора.

Гісторыя варот застаецца прадметам спрэчкі гісторыкаў. Магчыма, што яны былі адліты ў Гнезне майстрамі з Мааса, або выраблены ў Хільдэсхайме ці Магдэбургу.

Яны нагадваюць магдэбургскія вароты з Вялікага Ноўгарада.

Левая створка памерам 328 x 84 x 1,5 см выраблена адным кавалкам, правая змантавана з 24 асобных частак.

Літаратура

  • Drzwi Gnieźnieńskie, red. M. Walicki, Wrocław: Zakład Imienia Ossolińskich, 3 tomy; t. 1 1956, t.2 i 3 1959.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya