Гольша, Галыша — рака ў Горацкім і Дрыбінскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Проня (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 37 км, з іх 29 км на тэрыторыі Горацкага раёна[3]. Плошча вадазбору 225 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 м/км. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,4 м³/с.
Асноўныя прытокі
На рацэ
- У Горацкім раёне: Мацюты, Стан, Старынка, Балбечына, Панкратаўка, Галышына, Ермакі (Горацкі раён).
- У Дрыбінскім раёне: Язычкава, Гарадзецк, Ярыгі, Міхееўка, Новае Прыбужжа.
Агульныя звесткі
Пачынаецца за 3 км на паўночны захад ад вёскі Чапялінка Горацкага раёна, вусце за 1 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Дрыбін. Вадазбор на паўночнай ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны.
Даліна ракі скрынкападобная, глыбока ўрэзаная, шырыня яе 0,5—1 км. Абалона двухбаковая, месцамі забалочаная, шырынёй 0,2—0,7 км. Рэчышча каналізаванае на 10 км ад вытоку, ніжэй вольна меандруе, звілістае, шырыня ракі ў ніжнім цячэнні ў межань 8—10 м. Берагі стромкія, абрывістыя, параслі лесам.
Зноскі
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 475. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 13. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
- Ліст карты N-36-63. Выданне 1982 г. (руск.)
Спасылкі