Гомельшпалеры
Гомельшпалеры[1] — адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў-вытворцаў шпалеры сярод краін СНД. Заснавана ў 1927 годзе. 1 кастрычніка 2009 адбылося аб’яднанне з ААТ «Беларускія шпалеры»[2]. З верасня 2013 называецца ўнітарным вытворчым прадпрыемствам «Гомельшпалеры». У 2023 годзе выпускаемая прадукцыя экспартавалася ў 10 краін. Асноўнымі імпарцёрамі прадукцыі сталі Расія, Казахстан, Узбекістан, Таджыкістан, Кыргызстан, Малдова, Арменія, Азербайджан, Грузія, Балгарыя[3]. ГісторыяЗавод заснаваны ў 1927 годзе. Першапачаткова ён павінен быў стаць каніфольным заводам; будаўніцтва вялося на дзяржаўныя сродкі. У 1929 годзе каніфольны завод аб’ядналі з мыльнай арцеллю; атрыманае прадпрыемства назвалі Навабеліцкім каніфольна-мыльным заводам[4]. У 1941 годзе прадпрыемства лічылася найбуйнейшым у СССР заводам па вырабе драўняна-кудзелістых пліт. У 1944 годзе пачалося аднаўленне завода, разбуранага вайной[4]. У 1976 годзе былі выпушчаныя першыя шпалеры, вырабленыя метадам высокага друку. У 1982 годзе якасць прадукцыі павысілася, а ў 2002 годзе завод выпусціў першую партыю шпалер на вінілавай аснове. У 2011 годзе было створана ўнітарнае прадпрыемства «Гомельшпалеры»[4]. У 2013 годзе на прадпрыемстве ўсталявалі абсталяванне кампаніі «Stork». Сталі выпускацца шпалеры на флізелінавай і папяровай аснове. У 2023 годзе ААТ «ЦБК-Кансалт» было рэарганізавана і перайменавана ў філіял «Гомельшпалеры» ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу "Беларускія шпалеры"»[4]. СучаснасцьУ 2023 годзе прадпрыемства выпускала практычна ўвесь спектр відаў шпалер:
На прадпрыемстве ўстаноўлены і асвоены сучасныя тэхналагічныя лініі вытворчасці вядучых сусветных брэндаў:
Таксама на прадпрыемстве дзейнічае станцыя змешвання фарбаў фірмы Fluid management, абсталяваная праграмным забеспячэннем нямецкай фірмы Gretag Macbeth, што дазваляе ствараць арыгінальныя каларыстычныя рашэнні, скарачаць час падрыхтоўкі фарбаў, а таксама забяспечваць дакладны паўтор каларыстык, стабільнасць і аптымальны расход друкаваных фарбаў. Крыніцы
Публікацыі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia