Гоначны веласіпед (ці ровар), таксама вядомы як шашэйны веласіпед — від веласіпеда, створаны для хуткаснай язды па роўнаму пакрыццю дарог ці па веладарожкам. Звычайна выкарыстоўваецца для велагонак і веламарафонаў.
Такія веласіпеды вылучаюцца сваёй лёгкасцю, жорсткай рамай і вілкай, якія дапамагаюць развіваць высокую хуткасць. Таксама шашэйны веласіпед аснашчаны спецыяльным загнутым стырном (так званыя барановыя рогі), які растасаваны ніжэй за сядло, каб веласіпедыст сядзеў у больш аэрадынамічнай позе.
Рама
Рама шашэйнага веласіпеду згодна з правіламі UCI павінна мець форму трохвугольніка, які складаецца з трох прамых труб: верхняй, ніжняй, і трубкі для сядла.
Аднак гэтыя тры трубы і іншыя часткі рамы не павінны заўсёды быць цыліндрычнай формы, і шматлікія шашэйнікі маюць рамы, якія выкарыстоўваюць альтэрнатыўныя формы. Традыцыйна верхняя труба гоначнага веласіпдеа размешчана амаль паралельна з зямлёй. Некаторыя шашэйнікі, маюць верхнюю трубу, якая нахіляецца ў напрамку задняй часткі веласіпеда.
На малюнку паказана будова гоначнага веласіпеда
Колы і гумы
Колы значна ўплываюць на хуткасць гоначнага ровара. Большасць такіх ровараў выкарыстоўваюць веласіпедныя колы 700С з дыяметрам шырынёй 622 мм, шырыня шыны 20-25 мм.
Правілы выкарыстання UCI
Правілы UCI ў цяперашні час вызначаюць[1], што дарожны ровар валодае наступнымі характарыстыкамі:
гэта транспартны сродак з пярэднім колам, якое кіруецца стырном, і заднім колам, якое прыводзіцца ў рух сістэмай, якая складаецца з педаляў і ланцуга з дапамогай ног, якія здзяйсняюць кругавы рух
адзінымі пунктамі апоры з'яўляюцца: ногі на педалях, рукі на стырне і сядзенне на сядле
колы павінны быць аднолькавага дыяметра, ад 70 да 55 см, і мець мінімум 12 спіц; спіцы могуць быць круглымі, пляскатымі або авальнымі, пры ўмове, што памер іх перасекаў не перавышае 10 мм
максімальная даўжыня 185 см
максімальная шырыня 50 см
вяршыня сядла павінна знаходзіцца па на 5 см ззаду ад вертыкальнай плоскасці, якая праходзіць праз шпіндзель ніжняга кранштэйна
даўжыня сядла павінна складаць ад 24 да 30 см
адлегласць паміж шпіндзелем ніжняга кранштэйна і зямлёй павінна складаць ад 24 да 30 см
адлегласць паміж вертыкаллю, якая праходзіць праз шпіндзель ніжняга кранштэйна, і шпіндзелем пярэдняга кола павінна складаць ад 54 да 65 см
адлегласць паміж вертыкаллю, якая праходзіць праз шпіндзель ніжняга кранштэйна, і шпіндзелем задняга кола павінна складаць ад 35 да 50 см
максімальная ўнутраная адлегласць паміж канцамі пярэдняй вілка складае 10,5 см, а задняй-13,5 см
каркас павінен быць пабудаваны вакол асноўнага трыкутніка, які складаецца з трубчастых элементаў такім чынам, каб форма кожнага з іх рабіла прамую лінію
Максімальная вышыня элементаў каркаса павінна складаць 8 см, а мінімальная таўшчыня - 2,5 см. Мінімальная таўшчыня стоек ланцуга і сядла павінна быць зменшана да 1 см. Мінімальная таўшчыня элементаў пярэдняй вілкі павінна складаць 1 см; яны могуць быць прамымі альбо выгнутымі. Верхняя труба можа мець нахіл пры ўмове, што гэты элемент ўкладваецца ў гарызантальны шаблон, вызначаны максімальнай вышынёй 16 см і мінімальнай таўшчынёй 2,5 см
Гэтыя правілы выключаюць выкарыстанне ляжачых ровараў, і дзейнічаюць яны з 1934 года.