Горад Д’ябла![]() «Горад Д'ябла» (сербск.: Ђавоља варыш) — прыродная славутасць на гары Радан на поўдні Сербіі у 27 км да паўднёвага ўсходу ад горада Куршумлія[1]. Утварэнне ўяўляе сабою 202 каменныя слупы вышынёй ад 2 да 15 м сярэднім дыяметрам 1 м, на вяршынях якіх мясцуюцца каменныя блокі вагой да 100 кг. Слупы маюць натуральнае паходжанне, яны паўсталі дзякуючы выветрыванню. У раёне ёсць дзве водныя крыніцы: Вада Д'ябла[2] і Калодзеж Д'ябла[2]. Яны маюць высокую мінералізацыю (да 15 г/л), з-за чаго расліннасць у прылеглай мясцовасці бедная, што спрыяла выветрыванню[1][3]. Незвычайнасць утварэння спарадзіла сярод мясцовых жыхароў мноства змрочных легендаў, услед за якімі яно атрымала назву «Горада Д'ябла». Антураж месца выкарыстоўваецца для прыцягнення турыстаў, большасць экскурсій праводзіцца ноччу[3]. У 1959 годзе тэрыторыя «Гарады Д'ябла» атрымала ахоўны статус, у 1995 годзе ўрад Сербіі прысвоіў яму статус помніка прыроды[1]. У 2002 годзе ЮНЕСКА уключыла «Горад Д'ябла» ў папярэдні спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны[2]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia