Грамада (газета)

«Грамада»
Тып газета
Краіна
Заснавана 1 мая 1917
Спыненне публікацый 11 чэрвеня 1917
Палітычная прыналежнасць Беларуская сацыялістычная грамада
Мова беларуская
Галоўны офіс

«Грамада» — газета, орган Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). Выдавалася з 1 мая да 11 чэрвеня 1917 у Мінску на беларускай мове. Рэдактар А. Смоліч. Змяшчала інфармацыйныя матэрыялы, давала ацэнку грамадска-палітычных падзей у краіне, абмяркоўвала пытанні сацыялістычнага светаўпарадкавання, будучага дзяржаўнага будаўніцтва, асновы духоўнага жыцця народа. Пісала пра сацыяльна-палітычныя прычыны вайны, пра падзеі на фронце, заклікала да міру. Публікавала матэрыялы пра культурнае жыццё ў Мінску, асобныя творы З. Бядулі, Л. Родзевіча, з запісаў А. Сержпутоўскага, рэвалюцыйныя песні. Выйшлі 4 нумары.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya