Грамблінгскі дзяржаўны ўніверсітэт
Грамблінгскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Grambling State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Грамблінг у штаце Луізіяна. Агульная характарыстыкаГэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, дзе традыцыйна пераважную большасць студэнтаў складаюць афраамерыканцы. Пачатак вучэльні дало жаданне афраамерыканскіх фермераў у сельскай мясцовасці на поўначы Луізіяны даць адукацыю сваім дзецям. 1 лістапада 1901 года адкрылася Прамыслова-сельскагаспадарчая школа для каляровых людзей. Праз чатыры гады школа пераехала на сваё цяперашняе месца і была перайменавана ў Паўночна-Луізіянскую сельскагаспадарча-прамысловую школу. Да 1928 года школа надавала двухгадовыя прафесійныя курсы і дыпломы пасля таго, як стала дзяржаўным малодшым каледжам. Школа пазней была перайменавана ў Луізіанскі негрыцянскі нармальны і прамысловы інстытут. Назва ўстановы была зменена на Грамблінгскі каледж у 1946 годзе ў гонар белага ўладальніка лесапільні, П. Дж. Грамблінга, які ахвяраваў участак зямлі для вучэльні. Структура
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia