Гран-Пры Аўстраліі 2014 года
Гран-пры Аўстраліі 2014 года (англ.: 2014 Formula 1 Rolex Australian Grand Prix) - гоначны этап Чэмпіяната Свету ў класе Формула-1, які адбыўся ў Мельбурне 16 сакавіка 2014 года на трасе ў Альберт Парке. Гэта было 29-ае з'яўленне дадзенага этапа ў Чэмпіянаце. Гонка з'яўлялася першым этапам сезона 2014 года і складалася з 58 кругоў. Падчас этапа адбыўся дэбют 1,6-літровых рухавікоў канфігурацыі V6 з турбанагнятальнікам, якія былі выкарыстаныя ўпершыню з Гран-Пры Аўстраліі 1988 года. Перамогу ў гонцы атрымаў нямецкі пілот Mercedes Ніка Розберг і такім чынам атрымаў лідарства ў Чэмпіянаце. На другое месца ўзняўся дэбютант Формулы-1 Кевін Магнусэн на McLaren, які стаў першым пілотам з Даніі, што ўзняўся на п'едэстал у Формуле-1. Трэцяе месца, а таксама свой 50-ы подыум у кар'еры атрымаў Джэнсан Батан. Аўстралійскі пілот Red Bull Даніэль Рык'ярда, які фінішаваў другім, быў дыскваліфікаваны пасля гонкі за парушэнні нарматываў па ўзроўні паліва. Гонка таксама была адметна новым рэкордам: 19-гадовы расіянін Данііл Квят стаў сама маладым пілотам, які атрымаў ачкі ў гонцы, і такім чынам пабіў рэкорд Себасцьяна Фетэля. Сам Фетэль перапыніў свой рэкорд з перамог у дзевяці гонках запар. СправаздачаКваліфікацыяПершая сэсія кваліфікацыі адбывалася ў добрых умовах надвор'я, але ўвесь час існавала магчымасць дажджу. Даніэль Рык'ярда праявіў сябе найлепшым чынам ў новай камандзе і паставіў найлепшы вынік у дэбюце кваліфікацыі, які служыў арыентырам для астатніх пілотаў. Каманда Lotus адчувала вялікія праблемы: Пастор Мальданада ўвогуле не здолеў паказаць які-небудзь час, а яго партнёр Раман Гражан здолеў кваліфікавацца толькі на апошнім, 21-ым месцы. Макс Чылтан пераўзышоў вынік свайго партнёра па Marussia Жуля Б'яншы, але не здолеў трапіць ў другую сэсію. Адметны быў вынік Камуі Кабаясі на Caterham - японскі пілот трапіў у другую сэсію. Стан надвор'я ў другой сэсіі крыху пагоршыўся: пакрыццё трасы стала слізкім. Першай ахвярай дрэннага надвор'я стаў Кімі Райканен, чый балід завярнуўся пад канец сэсіі, што ў сваю чаргу сапсавала хуткія кругі для астатніх пілотаў. Джэнсан Батан і Себасцьян Фетэль не здолелі тарпіць у трэцюю сэсію менавіта з-за жоўтых сцягоў пад канец другога кваліфікацыйнага адрэзка. Пазней было таксама адзначана, што Фетэль адчуваў пэўныя праблемы з рухавіком. Дождж узмацніўся падчас трэцяй кваліфікацыйнай сэсіі, што прымусіла некаторых пілотаў пачынаць яе на дажджавой гуме. Асноўная барацьба за поўл-пазіцыю праходзіла паміж двума пілотамі Mercedes Ніка Розбергам і Льюісам Хэмілтанам, а таксама пілотам Red Bull Даніэлем Рык'ярда. Хэмілтан выйграў поўл-пазіцыю, Рык'ярда атрымаў для сябе найлепшы вынік у кар'еры і другое месца, Розберг стаў трэцім. Добрыя вынікі атрымала каманда Williams, чые абодва пілоты трапілі ў заключную сэсію кваліфікацыі, чаго не адбывалася з 2012 года. ГонкаГонка пачалася а сямнаццатай гадзіне па меснаму часу ў спрыяльных умовах надвор'я. Макс Чылтан і Жуль Б'яншы заглухнулі на стартавай прамой: Чылтан перад кругам прагрэва, а Б'яншы пасля. У выніку пелатону давялося праехаць другі запар круг прагрэва. Раман Гражан стартаваў з піт-лэйн з-за мадыфікацый баліда, якія былі зроблены падчас камендантскай гадзіны, а таксама быў пакараны праездам па піт-лэйн за выезд з гаража да 15-хвіліннага сігнала. Падчас старта Феліпэ Маса, Камуі Кабаясі і Кімі Райканен сутыкнуліся на стартавай прамой, у выніку чаго Маса і Кабаясі спынілі ўдзел у гонцы. Райканен здолеў працягнуць без пашкоджанняў. Пазней было падцверджана, што на балідзе Кабаясі адказалі тармаза на задніх колах. Падчас старта ў галаве пелатона Ніка Розберг выбраўся на першую пазіцыю яшчэ да ўвахода ў першы паварот. У той жа час уладальнік поўл-пазіцыі Льюіс Хэмілтан і дзеючы Чэмпіён Себасцьян Фетэль зышлі з гонкі падчас першых пяці кругоў з-за праблем з рухавікамі. Фетэль паступова страчваў магутнасць, адкатваўся ў глыбіню пелатона і спыніўся ў боксах пасля 3 кругоў дыстанцыі. Хэмілтана зазвалі ў боксы кругам раней. Ніка Розберг дамінаваў у гонцы да самага канчатку, нікому не саступіўшы лідарства. Розберг таксама паказаў найхутчэйшы круг і фінішаваў з 25-сэкунднай перавагай над Даніэлем Рык'ярда. Рыкярда фінішаваў другім і стаў першым аўстралійцам, які здолеў даехаць да п'едэстала ў дамашняй для сябе гонцы. Кевін Магнусэн у сваёй дэбютнай гонцы ў Формуле-1 атрымаў трэцяе месца і тым самым паўтарыў вынік Льюіса Хэмілтана 2007 года. Адментна, што абодва выступалі за McLaren і стартвалі з чацвёртага радка. Чацвёртым на фініш заехаў Джэнсан Батан, пятым быў Фернанда Алонса. Вальтэры Ботас атрымаў шостае месца дзякуючы сваёй актыўнасці ў пелатноне. Ботас стартаваў пятнаццатым, але ўжо к адзінаццатаму кругу быў ў ачковай зоне. На адзінаццатым крузе Ботас зрабіў памылку на выхадзе з паварота і атрымаў пракол задняга правага кола, што адштурхнула яго на некалькі пазіцый уніз. Але таму зноў удалося вярнуцца ў барацьбу і атрымаць добрыя ачкі. Незадавльняючы вынік - восьмае месца - атрымаў леташні пераможца гран-пры Кімі Райканен, які зараз выступае за Ferrari. Жан-Эрык Вернь фінішаваў дзявятым, а дэбютант Формулы-1 Данііл Квят даехаў да дзясятага месца і стаў наймаладзейшым пілотам, які атрымаў ачкі ў гонках Формулы-1. Фетэль упершыню з ліпеня 2013 не змог атрымаць перамогу, тым самым яго пабедная серыя з 9 гонак была спынена. Змены пасля гонкіПасля гонкі Даніэля Рык'ярда, які заняў другое месца дыскваліфікавалі. Такім чынам Кевін Магнусэн узняўся на другую прыступку, а Джэнсан Батан на трэцюю. Рык'ярда выключылі з вынікаў з-за парушэння артыкула 5.1.4. тэхнічнага рэгламента, які рэгулюе максімальна дазволеныя паказчыкі цыркуляцыі паліва, якое паступае ў рухавік. Таксама Red Bull абвінавачваўся ў недазволеных метадах вымярэння цыркуляцыі паліва. Каманда падала пратэст, але безвынікова. Камуі Кабаясі быў абвешчаны невінаватым у сутыкненні з Феліпэ Масай падчас старта, бо аварыя была выклікана тэхнічнымі непаладкамі на Caterham японскага пілота, а менавіта праблемамі за тармазамі. КласіфікацыяКваліфікацыя
Заўвагі:
Гонка
Заўвагі:
Пазіцыі пасля гонкі
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia