Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў «ВІТ»
Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў «ВІТ» — грамадскае аб’яднанне, створанае ў Гродне ў 1995 г. маладымі выкладчыкамі і аспірантамі-гуманітарыямі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Назва «ВІТ» паходзіць ад старажытнабеларускага кораня такіх слоў як «асвета», «святло». Місія арганізацыі — спрыянне фармаванню сацыяльна-актыўных нацыянальна-свядомых грамадзян праз правядзенне навуковых, адукацыйных і інфармацыйных мерапрыемстваў.[1] Асноўныя кірункі дзейнасціПавышэнне прафесійных кампетэнцыйПраграмны кірунак «Павышэнне прафесійных кампетэнцый» мае на мэце ўдасканаленне кваліфікацыі спецыялістаў па асноўных тэматычных кірунках дзейнасці арганізацыі (гісторыя, права, правы чалавека, устойлівае развіццё, метады выкладання і трэнерскае майстэрства, менеджмент некамерцыйных арганізацый). Грамадскае аб’яднання «ВІТ» спецыялізуецца ў павышэнні прафесійных кампетэнцый:
Праграмы павышэння прафесійных кампетэнцый праводзяць дасведчаныя спецыялісты арганізацыі і запрошаныя эксперты, якія маюць навуковыя і акадэмічныя ступені, досвед працы ў вышэйшых навучальных установах, міжнародных праектах і арганізацыях. Грамадзянская адукацыяПраграмны кірунак «Грамадзянская адукацыя» скіраваны на фармаванне грамадзянскіх кампетэнцый удзельнікаў праграм дадатковай адукацыі моладзі і дарослых праз іх азнаямленне з
Доўгатэрміновая мэта праграмнага кірунку «Грамадзянская адукацыя» палягае на выхаванні новай генерацыі кампетэнтных беларускіх грамадзян, якія бяруць актыўны ўдзел у жыцці сваіх супольнасцяў. Праграмы грамадзянскай адукацыі праводзяцца спецыялістамі арганізацыі і запрошанымі экспертамі ў форме трэнінгаў, навучальных гурткоў, публічных лекцый, адукацыйных экскурсій і інш. Мясцовае і рэгіянальнае развіццёПраграмны кірунак «Мясцовае і рэгіянальнае і развіццё» скіраваны на распрацоўку і рэалізацыю прапаноў, стратэгій і пілотных інавацыйных праектаў у такіх сферах, як устойлівае развіццё, захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны, выкарыстанне турыстычнага патэнцыялу г. Гродна і вобласці. Гісторыя гэтага праграмнага кірунку пачынаецца ад стварэння пры Грамадскім аб’яднанні «ВІТ» Грамадскага клуба «Стары горад», у межах дзейнасці якога на працягу 2003—2004 гг. былі вывучаны патрэбы развіцця цэнтральнай часткі горада Гродна, распрацаваны адпаведныя прапановы і праекты, якія пазней былі перададзены мясцовым органам улады. Частка з гэтых прапаноў (у прыватнасці, па развіцці турыстычнай прывабнасці горада Гродна) была рэалізавана, некаторыя застаюцца актуальнымі па сённяшні дзень. Распрацаваныя сябрамі арганізацыі ў 2010 годзе прапановы па ўсталяванні інфармацыйных шыльдаў пра адметныя будынкі і вуліцы ў гістарычным цэнтры горада Гродна з 2016 года рэалізуюцца гарадскімі ўладамі. Сябрамі арганізацыі былі падрыхтаваны прапановы па выкарыстанні гравюры Адэльгаўзэра/Цюнта «Сапраўднае апісанне горада Гродна ў Літве» (1568) як канцэпт-базісу для развіцця гарадскога брэндынгу. Грамадскае аб’яднанне «ВІТ» узяла ўдзел у распрацоўцы стратэгіі развіцця турыстычнай дэстынацыі «Зялёны абярэг Гродна», дэлегавала сваіх прадстаўнікоў у Савет дэстынацыі і працягвае браць удзел у рэалізацыі запланаваных мерапрыемстваў па развіцці турыстычнай прыцягальнасці рэгіёна. Сябры арганізацыі таксама брала ўдзел у дапрацоўцы і рэалізацыі стратэгіі ўстойлівага развіцця Жалудоцкага сельскага савета Шчучынскага раёна. Выдавецкая дзейнасцьГрамадскім аб’яднаннем «ВІТ» падрыхтавана і выдадзена больш за 20 навуковых, метадычных і навучальных матэрыялаў па асноўных тэматычных кірунках дзейнасці арганізацыі[2]. Дасягненні арганізацыі
Ліквідацыя арганізацыі29 кастрычніка 2021 года Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў «ВІТ» было прымусова ліквідавана рашэннем Гродзенскага абласнога суда ў межах кампаніі па знішчэнні грамадзянскай супольнасці ў Беларусі[3]. 27 студзеня 2022 года Калегія па грамадзянскіх справах Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь не задаволіла апеляцыйную скаргу Грамадскага аб’яднання «ВІТ» на рашэнне Гродзенскага абласнога суда[4]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia