Гродзенская капэла ТызенгаўзаГродзенская капэла Тызенгаўза — прыдворны аркестр раннекласічнага складу падскарбія надворнага літоўскага А.Тызенгаўза ў 1765—1780 гадах, які суправаджаў паказы Гродзенскага тэатра Тызенгаўза, касцельныя службы, іграла на балях, розных урачыстасцях і інш. ГісторыяНалежала да найбольшых і найлепшых па прафесійным узроўні калектываў падобнага роду ў ВКЛ, славілася і за яго межамі, у т.л. у Мангейме (Германія). У 1780 годзе была ангажыравана ў Нацыянальны тэатр у Варшаве. У капэле былі замежныя і мясцовыя музыканты, у т.л. прыгонныя, якія атрымлівалі адукацыю ў Гродзенскай музычна-тэатральнай школе Тызенгаўза або пры дварах у Нясвіжы, Слоніме. У час росквіту қапэлы ў 1777—1779 гадах у ёй было 30 капэлістаў і 7 «хлопцаў з капэлы». З адстаўкай Тызенгаўза капэла распалася. РэпертуарРэпертуар капэлы ўключаў араторыі, месы, музычна-сцэнічныя творы, сімфоніі, бытавую музыку (танцы, дывертысменты, серэнады). Удзельнічала ў выкананні оперы А.Грэтры «Магніфік» («Велікапышны»), камедыі П.Бамаршэ «Севільскі цырульнік», «Сялянскага балета» і «Балета пекараў». Выконвала сімфоніі І.Гайдна, а таксама музыку, створаную ў прыдворным асяроддзі Тызенгаўза. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia