Гродзенскія каралеўскія мануфактуры[1] — прамысловыя прадпрыемствы па вырабу прадметаў бытавога, гаспадарчага, ваеннага прызначэння.
Апісанне
Заснаваны ў другой палове XVII стагоддзя па ініцыятыве падскарбія ВКЛ і гродзенскага старосты Антонія Тызенгаўза. У складзе вытворчага комплексу з 1760 года налічвалася 21 мануфактура, у тым ліку па вырабу пацерак, карункаў, ігральных карт, зброі, гармат, набіўнога паркалю, камлоту, дываноў, кілімаў, карэт. Меліся ткацкія мануфактуры: шаўкаткацкая, залататкацкая, панчошная, металічных вырабаў, суконна-капялюшная, тонкасуконная, гарбарная, фарбавальная, палатняная, суконная[1].
Для забеспячэння дзейнасці прадпрыемстваў былі створаны школа для дзяцей рабочых, камерцыйная кантора для крэдытавання закупак з-за мяжы, спецыяльныя крамы[1].
Як лічыць М. Матусек, засваенне сялянамі на тэрыторыі Усходняй Польшчы, Беларусі і Палесся шматнітовага ткацтва магло быць звязана з Гродзенскай каралеўскай мануфактурай у Гарадніцы[2]. На фабрыцы сталовай бялізны, якую заснаваў там А. Тызенгаўз, ткалі вырабы рознага памеру, у тым ліку абрусы на 80 асоб, якія па «бялюткасці, тонкасці і прыгажосці» не саступалі галандскім[3]. Вядома, што на палатнянай фабрыцы Каралеўскай мануфактуры працавалі замежныя майстры, а таксама мясцовыя ткачы, напрыклад, ткач Сузановіч з Навагрудскага ваяводства[4]. Пасля закрыцця фабрык Гродзенскай каралеўскай мануфактуры некалькі тысяч работнікаў вымушаныя былі шукаць сабе працу[5]. Многія ткачы папоўнілі сялянскае саслоўе, што не магло не паўплываць на ўзровень развіцця народнага ткацтва. Накпрыклад, яшчэ ў 1840-я гады на высокім узроўні стаяла ткацкае рамясло — «рэха ўжо даўно не існавалых гродзенскіх мануфактур» у ваколіцах Аўгустова, адкуль шырока разыходзіліся сялянскія ільняныя ўзорыстыя тканіны[6]. Паводле даных на 1905 год, у Гродзенскай губерні было 3186 ткачоў-рамесленнікаў, да якіх адносіліся таксама наёмныя рабочыя і вучні[7], у той час, як у Мінскай губерні ў 1900 годзе налічвалася ўсяго 174 ткачы[8].
Крыніцы
↑ абвгЛазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
↑Matusek M., Ludowe «dywany» przetykane na Lubelszczyźnie, «Polska Sztuka Ludowa» 1961, nr 3, s. 145—152.
↑Grodno : z ilustracjami / Józef Jodkowski. — Гродно : Ламарк, 2010. — 135 с. : іл. ; 20 см. — (Гродненская старина). — Бібліяграфія: с. 132—134. — З гісторыі горада Гродна. — 100 экз. — ISBN 978-985-90187-5-6 °C. 50
↑Граф Антоний Тизенгауз и Гродненские королевские мануфактуры : очерк по экономической истории Польши в эпоху Станислава Августа (1764―1795) на основании архивных источников / И. Г. Гибянский; под редакцией и с предисловием П. Б. Струве; с приложением портрета И. Г. Гибянского. — Петроград : издание Петроградского политехнического института Императора Петра Великого, 1916. — XII, 64 с., [1] л. портр. ; 23 см. — (Труды студентов экономического отделения Петроградского политехнического института Императора Петра Великого ; № 19). — Библиография в предисловии и в подстрочных примечаниях. — Другие взаимосвязанные документы: Труды студентов Экономического отделения С.-Петербургского политехнического института Императора Петра Великого. — Санкт-Петербург, 1909―1916
↑Grodno : z ilustracjami / Józef Jodkowski. — Гродно : Ламарк, 2010. — 135 с. : іл. ; 20 см. — (Гродненская старина). — Бібліяграфія: с. 132—134. — З гісторыі горада Гродна. — 100 экз. — ISBN 978-985-90187-5-6 °C. 54
↑M. Markiewicz, Historia polskiej tkaniny do XIXw., w: Tkanina polska, Warszawa 1959/ С. 29
↑Лабачэўская, В. А. Зберагаючы самабытнасць : З гісторыі народнага мастацтва і промыслаў Беларусі / Бел.ін-т праблем культуры. — Мінск : Бел.навука, 1998. — 375 с. : іл. — Паказ.іменаў, паказ.прадм.і геагр.назваў:с.361-370. — ISBN 985-08-233-2. С. 47
↑Drucki-Lubecki, H. Przemysł ludowy w guberniach Litewsko-Białoruskich / H. Drucki-Lubecki // Я nad Wilii i Niemna / Książka zbiorowa (pamięci Adama Mickiewicza i Tomasza Zana w 50-tą rocznicę ich zgonu). — Wilno, 1906. S. 135—142
Літаратура
Граф Антоний Тизенгауз и Гродненские королевские мануфактуры : очерк по экономической истории Польши в эпоху Станислава Августа (1764―1795) на основании архивных источников / И. Г. Гибянский; под редакцией и с предисловием П. Б. Струве; с приложением портрета И. Г. Гибянского. — Петроград : издание Петроградского политехнического института Императора Петра Великого, 1916. — XII, 64 с., [1] л. портр. ; 23 см. — (Труды студентов экономического отделения Петроградского политехнического института Императора Петра Великого ; № 19). — Библиография в предисловии и в подстрочных примечаниях. — Другие взаимосвязанные документы: Труды студентов Экономического отделения С.-Петербургского политехнического института Императора Петра Великого. — Санкт-Петербург, 1909―1916