Гродзенскія корчмыГродзенскія корчмы — колішнія корчмы ў Гродне. ГісторыяКорчмы «Галеча», «Выгода» і «Раскоша» пабудаваны ў 1770-я гады абапал галоўнай магістралі Гарадніцы (арх. Ю. Мёзер, Д. Сака). «Галеча» і «Выгода» знесеныя ў канцы XIX ст., «Раскоша» знішчаная пад час рэканструкцыі вул. Ажэшкі. АрхітэктураГалечаКарчма «Галеча» складалася з кампактнага двухпавярховага мураванага будынка гатэля і выцягнутай прамавугольнай у плане драўлянай стайні з цагляным каркасам, якая прылягала да дваровага фасада гатэля. Будынкі былі накрытыя высокімі двухсхільнымі дахамі. Уваход у гатэль вылучаўся цэнтральным рызалітам з фігурным франтонам. РаскошаКарчма «Раскоша» мела сіметрычную кампазіцыю, складалася з трох аднапавярховых квадратных у плане аб'ёмаў, якія прылягалі адзін да аднаго вугламі і ўтваралі паўадкрыты двор. У цэнтральным аб'ёме размяшчаўся гатэль, у бакавых — стайні. Фасад гатэля быў аздоблены плоскімі лапаткамі і завяршаўся лучковым атыкавым франтонам, які закрываў тарэц двухсхільнага даху з мансардай. Стайні былі накрытыя пакатымі чатырохсхільнымі дахамі, сцены аздоблены руставанымі лапаткамі. ВыгодаКарчма «Выгода» складалася з кампактнага двухпавярховага накрытага дахоўкай мураванага будынка гатэля з балконамі на ўзроўні другога паверху і прамавугольнай у плане гаспадарчай прыбудовы, у якой размяшчаліся стайня, кладавыя і вялікая саладоўня. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia