Гродна (гасцініца)
«Гродна» — гасцініца ў Гродне, размешчаная па вуліцы Паповіча, 5. Пабудавана ў 1985 годзе па праекце архітэктараў Ю. Патапава, У. Папова, У. Еўдакімава, Ю. Раманава. АрхітэктураПершапачаткова была разлічана на 500 месцаў. Размешчана ў грамадскім цэнтры, які ўключае таксама рэстаран «Гродна» і кінатэатр «Кастрычнік». Кампазіцыйны цэнтр забудовы часткі вуліцы. Сілуэт ступеньчатага шаснаццаціпавярховага будынка актыўна ўспрымаецца з розных пунктаў горада. Жылы корпус складанай канфігурацыі і злучаны з ім будынак кінатэатра ўтвараюць адзіны комплекс, кампазіцыя якога заснаваная на кантрасце вышыннай жылой часткі і гарызантальнай пластыкі вынесенага двухпавярховага аб’ёму і будынка кінатэатра. Вакол цэнтральнай восі будынку гасцініцы — лесвічна-ліфтавага ядра — згрупаваны жылыя нумары. Засцерагальныя і нясучыя сцены будынка зробленыя з цэглы і абліцаваны керамічнай пліткай. У памяшканнях грамадскага прызначэння для афармлення інтэр’ераў выкарыстаны маналітныя жалезабетонныя дэкаратыўныя элементы, абліцоўка з граніту і мармуру, дэкаратыўныя свяцільні. Для добраўпарадкавання тэрыторыі выкарыстаны дэкаратыўныя бетонныя пліты, каскадны фантан, кветнікі. РэканструкцыяДа 2016 года гасцініца маральна састарэла. Частку памяшканняў здавалі пад офісы, тры паверхі — пад жытло[1]. У 2016 годзе яе выкупіла гандлёва-прамысловая карпарацыя «Цюань Шэн» з правінцыі Ганьсу (Кітай) за $ 3,1 млн. У рэканструкцыю аб’екта інвестар планаваў укласці $ 15 млн. Там павінен быў з’явіцца гасцінічны комплекс Echeng з бізнес-цэнтрам, рэстаранамі, фітнес-цэнтрам, барам і начным клубам. У 2018 годзе пачалі працы па рэканструкцыі будынка. У 2020 годзе іх перапынілі праз пандэмію, але так і не аднавілі[2]. Лёс праекта вырашыўся ў 2023 годзе пасля паездкі дэлегацыі Гродзенскай вобласці ў Кітай, у правінцыю Ганьсу[3]. Гасцініцу вырашылі дабудоўваць у рамках інвестыцыйных праектаў па дзяржаўнай праграме «Беларусь гасцінная».[4] Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia