Грушанка круглалістая
Грушанка круглалістая[1][2] (Pýrola rotundifólia) — від шматгадовых кветкавых раслін роду Грушанка (Pyrola) сямейства Верасовыя (Ericaceae). НазваГрушанка круглалістая, бятоніка лесавая[3], грушанка, ландышкі[4], бацвінка, ландыш белы, палявы перац[5], ябланька лесавая, румянка[3]. АрэалУ прыродзе арэал віду ахоплівае ўсю тэрыторыю Еўропы, Каўказ, Заходнюю і Усходнюю Сібір, Цэнтральную Азію і арктычныя раёны Грэнландыі[6]. На Беларусі пашырана па ўсёй тэрыторыі[7]. Расце пераважна ў хваёвых лясах, іншы раз сярод хмызняку. Вырошчваецца як дэкаратыўная расліна[7].
Батанічнае апісаннеРасліна з доўгім галінастым карэнішчам, ад вузлоў якога адыходзяць прыдаткавыя карані. Лісце круглаватае або авальнае, цёмна-эплёнае, на доўгіх чаранках, у прыкаранёвай разеткі, не ападае 2—3 гады. Кветанос тупарабрысты, вышынёй 15—35 см, з 1—2 похвеннымі лускападобнымі лісцікамі. Цвіце ў маі — ліпені. Кветкі злёгку няправільныя, адхіленыя, шырокараскрытыя, дыяметрам да 2 см, белыя, з аранжавымі тычынкамі, духмяныя (нагадваюць пах ландыша), па 8—15 у доўгай гронцы. Плод — шарападобная пляскатая каробачка. У наземнай частцы расліны шмат дубільнікаў. Мачагонны і процізапаленчы сродак. З лекавай мэтай выкарыстоўваюць лісце (збіраюць у чэрвені-ліпені)[7].
ТаксанаміяВід Грушанка круглалістая ўваходзіць у род Грушанка (Pyrola) трыбы Pyroleae падсямейства Monotropoideae сямейства Верасовыя (Ericaceae) парадку Верасакветныя (Ericales).
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia