Грыўда
Грыўда — рака ў Слонімскім і Івацэвіцкім раёнах Беларусі, левы прыток Шчары (басейн Нёмана). Даўжыня 85 км. Вадазбор 1330 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰. Асноўныя прытокі: Була, Булянка, Руднянка, Бусяж, Любішчанскі канал. НазваНазва Грыўды мае балцка-яцвяжскае паходжанне. Пра гэта сведчыць элемент -da у назве, які пайшоў ад яцвяжскага *udā «вада, рака». Яцвяжскае *udā роднаснае балцкай гідранімічнай аснове Ud- : Vad- : Ved-, што роднасная з лат. ūdens, пруск. (w)undan, літ. vanduo "вада". Варыянты гэтай асновы ў балцкіх назвах такіх рэк, як літоўскія Vedega, Vadaktis, пасожская Удага, падняпроўская Ведаса, падзвінская Водзьга і пад.[1] У прусаў вядомы гідронім Asege-wad «Яршовае возера»[2]. Апроч Нёўды, другая аснова -da і ў рачных назвах Ясельда, Нёўда, Сёгда, Саколда, Голда. Гэтыя назвы паказваюць арэал менш-больш паміж Навагрудкам на ўсходзе, Беластокам на захадзе і Івацэвічамі на поўдні. У гэтым арэале таксама сканцэнтраваныя гідронімы яцвяжскага паходжання: Свіцязь, Сіпа, Зэльва, *Zeita (> Zietela > Дзятлава), у якіх бачны пераход усходнябалцкага š, ž у заходнябалцкае s, z. Поўны аналаг назве Грыўда — латышскі гідронім Grīv-upe (лат. upe «рака»), звязаны з лат. grīva «вусце ракі; дэльтавая прастора паміж дзвюма рэкамі, міжрэчча; пойма каля ракі; забалочанае месца каля ракі; мясціна, што запруджваецца вадой»[3]. Корань Griv- таксама ў назвах прускіх азёраў Greiwa, Swentgriff (< пруск. *Svent-, *grīv-), літоўскай ракі Gryva[4]. ГідраграфіяПачынаецца каля в. Варонічы (Слонімскі раён), цячэ па Слонімскім узвышшы. У маляўнічых мясцінах на ўскраіне г. Івацэвічы зона адпачынку, ніжэй горада ўздоўж ракі насыпныя дамбы. Даліна выразная, яе шырыня ад 1 да 1,5 км, у вярхоўі не выражана. Пойма двухбаковая, у сярэднім цячэнні забалочаная, шырыня яе 0,4—0,8 км, у ніжнім цячэнні да 1,5 км, у асобных мясцінах перасечаная старыцамі і асушальнымі канавамі. Рэчышча ў вярхоўі і на асобных участках каналізаванае. Яго шырыня ў межах ад 3—4 м у вярхоўі да 20—30 м у ніжнім цячэнні. Берагі стромкія, вышынёй 1—2 м. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia