Гусіная цыбуля лугавая
Гусіная цыбуля лугавая[1] (Gagea pratensis) — кветкавая расліна роду Гусіная цыбуля (Gagea) сямейства Лілейныя (Liliaceae). Батанічнае апісанне![]() Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 10-15 см з трыма цыбулінамі і прыкаранёвым ліст м, значна даўжэйшым за «парасонікі» суквецця. Кветкі нешматлікія, лімонна-жоўтыя. Пялёсткаў 6.Калякветнік буйны, жоўты, звонку зеленаваты, з 6 вузкіх ланцэтападобных лісцікаў. Плод — трохгнёздавая каробачка. Распаўсюджанне і экалогіяСярэднееўрапейскі рэліктавы сармацкі від. Пашырэнне: горныя раёны Сярэдняй Еўропы, Міжземнамор’е, частка Атлантычнай Еўропы і поўдзень Скандынавіі. таксама сустракаецца на тэрыторыі Марока і Турцыі[2]. На тэрыторыі Беларусі траплялася ў невялікай колькасці на абмежаваных тэрыторыях. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[3]. Мезафіт і мезатроф[3]. Расце на лугавінах сярод дрэўных пасадак, на папарных палетках, ускрайках шыракалістых лясоў. Цвіце ў красавіку — пачатку мая. Размнажэнне насеннем і вегетатыўнае. Ахоўваецца на тэрыторыі Беларусі[4], Літвы[3], Калінінградскай вобласці Расіі[3][5], Івана-Франкоўскай, Львоўскай і Чарнавіцкай абласцей Украіны[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia