Гутава
Гу́тава[2] (трансліт.: Hutava, руск.: Гутово) — вёска ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Драгічынскага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца за 14 км у напрамку на ўсход ад горада Драгічын, за 124 км ад Брэста, за 21 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын[3]. Насельніцтва
ГісторыяПершая згадка населенага пункта ў пісьмовых крыніцах адносіцца да 1502 года. З 1795 па 1920 вёска была часткай Варацэвіцкай воласці Кобрынскага павета. У 60-я гады XIX стагоддзя ў Гутаўскай сельскай абшчыне пражывала 435 рэвізскіх душ (дзяржаўных сялян, 218 мужчын і 217 жанчын), якія раней адносіліся да восьмай Радагошскай сельскай абшчыны. У 1886 годзе ў вёсцы было 46 двароў, насельніцтва складала 513 чалавек. У 1905 годзе насельніцтва вёскі склала 787 чалавек. З 1921 па 1939 год вёска была ў складзе Варацэвіцкай гміны Польшчы. У 1921 годзе ў населеным пункце пражывала 332 чалавекі (сярод іх 312 — праваслаўныя хрысціяне, 3 — каталікі, 17 — іудзеі). Як і ў 1921 годзе, у 30-я гады XX стагоддзя населены пункт налічваў 74 двары. Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад і з’яўлялася цэнтрам Гутаўскага сельсавета[4]. Помнікі гісторыі і культуры
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia