Гэльская ліга

Гэльская ліга

Гэльская ліга (Conradh na Gaeilge, вымаўленне [ˈkɔnˠɾˠə nə ˈgeːlʲɟə]) — арганізацыя, створаная «для захавання ірландскай мовы, на якой гавораць у Ірландыі» . Гэльская ліга была заснавана ў Дубліне 31 ліпеня 1893 г Дугласам Хайдам з удзелам Юджына О'Гроўні, Еойна Мак-Нейлам, Люкам Уолшам і іншымі. Ірландская інтэлігенцыя ўпершыню пачала выпускаць літаратуру і газеты на ірландскай мове, заснавала ірландскія школы, спецыяльныя танцавальныя курсы. Першая газета Лігі называлася An Claidheamh Soluis (Меч святла).

Ліга садзейнічала стварэнню Нацыянальнага ірландскага універсітэта (1909) . У яго склад уваходзілі кафедры кельцкай археалогіі, гісторыі Ірландыі, ірландскай мовы і ірландскай літаратуры.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya