Гэта пачалося ў Неапалі
«Гэта пачалося ў Неапалі» (англ.: It Started in Naples) — амерыканскі мастацкі фільм у жанры рамантычнай камедыі, пастаўлены рэжысёрам Мелвілам Шавельзонам. Прэм’ера фільма адбылася 7 жніўня 1960 года. СюжэтАдвакат Майкл Гамільтан прыязджае з Філадэльфіі ў Неапаль, каб уладзіць справы свайго памерлага брата Джозефа, з якім ён доўгі час не бачыўся. Ён прытрымліваецца невысокага меркавання пра італьянцаў, і яго прадузятасць узмацняецца, калі ад адваката Марыа Вітале ён даведаецца, што Джозеф, нягледзячы на тое, што ў яго ў Філадэльфіі засталася жонка, завёў сям'ю ў Неапалі і пакінуў пасля сябе сына, васьмігадовага Нанда. Хлопчыка выхоўвае яго цётка, красуня Лючыя Курча. Даведаўшыся, што Лючыя працуе танцоркай у начным клубе на Капры, Гамільтан збіраецца забраць у яе Нанда і павезці ў Амерыку, аднак у выніку ўлюбляецца ў яе. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia