Гэты нягоднік Сідараў
«Гэты нягоднік Сідараў» — дзіцячая эксцэнтрычная камедыя рэжысёра Валянціна Горлава, знята на кінастудыі «Беларусьфільм». На экраны фільм выйшаў 21 мая 1984 года. СюжэтУ летні піянерскі лагер прыязджае юны геній, паэт, мастак і выдатнік Алёша Сідараў. Але адначасова ў гэты ж лагер накіроўваюць характарыстыку на хлопца з такім жа імем і прозвішчам, але абсалютнага хулігана, двоечніка і гультая. Прачытаўшы яе, усе без выключэння пачалі ставіцца да Алёшы адпаведна, а ўсе яго таленты ўспрымаць як злосныя парушэнні парадку. Вось і пачалі ўсім атрадам спрабаваць яго перавыхаваць. І чым лепш ён сябе праяўляў, тым больш безнадзейным яго лічылі. Але ў канцы, на дзень адчыненых дзвярэй у лагер прыязджаюць бацькі Алёшы і расказваюць, хто на самай справе іх сын. Усім становіцца вельмі сорамна. І тут у атрадзе з’явіўся сапраўдны хуліган Сідараў. Акцёры і ролі
Здымачная група
Цікавыя факты
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia