Гімнаспарангій казацкаядлоўцавы
Гімнаспарангій казацкаядлоўцавы (Gymnosporangium sabinae) — від паразітычных грыбоў[11], якія пасяляюцца на лісці груш. АпісаннеGymnosporangium sabinae разам з Gymnosporangium tremelloides развівае тэлейтаспоры на ядлоўцы (Juniperus). Гэта паражэнне носіць хранічны характар, і таму ядловец служыць пастаяннай крыніцай інфекцыі для яблыні і грушы. Гэтыя пладовыя расліны адыгрываюць ролю прамежкавага гаспадара, бо яны заражаюцца базідыяспорамі з ядлоўца[12]. Прыкладна ў ліпені на верхнім боку лісця яблыневых з’яўляюцца круглявыя чырванавата-аранжавыя плямы з дробнымі цёмнымі кропкамі. Гэтыя кропкі — спермагоніі грыба. Пазней на ніжнім боку лісця развіваюцца эцыдзіі ў выглядзе даўгаватых, конусападобных ці сасцападобных вырастаў, якія размяшчаюцца групамі. Пасля паспявання эцыдзіі разрываюцца зоркападобнымі расколінамі і з іх выкідаюцца эцыдзіаспоры[12]. У некаторыя гады пры моцным развіцці захворвання могуць пашкоджвацца не толькі лісце, але і парасткі з пладамі. На цэлым дрэве бывае цяжка выявіць непашкоджаныя лісці. Такое захворванне прыносіць істотную шкоду: дрэвы не даюць прыросту, плады не могуць развівацца і ападаюць раней часу[12]. Барацьба ў сельскай гаспадарцыКаб не дапусціць масавага развіцця хваробы, трэба знішчаць зараснікі ядлоўцу побач з пладовымі садамі, а таксама апрыскваць дрэвы спецыяльнымі хімічнымі прэпаратамі[12]. ГалерэяЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia