Гіпагімнія ўздутая
Гіпагімнія ўздутая (Hypogymnia physodes) — від лішайнікаў сямейства пармеліевых. АпісаннеСлаявіна (талом) вельмі разнастайная па форме — разеткападобная, паўразеткападобная, нявызначанай формы з цесна збліжанымі або налягаючымі адна на адну лопасцямі, у цэнтры даволі шчыльна прыціснута да субстрату, па краях звычайна больш свабодная. Лопасці да 5 мм даўжынёй і 2-6 мм шырынёй, на канцах часта пашыраныя, губападобна адагнутыя, усярэдзіне полыя. Вонкавая паверхня талома шаравата- або шыза-зялёная, шэрая, часам з цёмнымі плямамі, па краях можа быць бураватая, гладкая або маршчыніста-складкаватая. Ніжні бок слаявіны чорны ці цёмна-карычневы, маршчыніста-складкаваты, матавы, па краях звычайна некалькі святлейшы, бліскучы, без адтулін. Пладовыя целы (апатэцыі) сустракаюцца рэдка, звычайна сядзячыя або на кароткіх ножках. Сумкі булавападобныя. Споры аднаклетачныя, эліпсоідныя. Пашырэнне![]() Пашырэнне: Еўропа, Азія, Афрыка, Паўночная і Паўднёвая Амерыка, Грэнландыя, Аўстралія, Акіянія. На Беларусі звычайны від, часта ўкрывае ствалы дрэў (асабліва хвоі). Лішайнік сустракаецца пераважна на ствалах і галінах хвойых парод і бярозы, радзей адзначаны на галінках, на ствале лісцяных дрэў, на драўніне, у тым ліку і апрацаванай, на валунах, а таксама на самых разнастайных субстратах. Адрозніваецца шэраг форм. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia