Гірканія

Гірканія на карце сучаснага Ірана.

Гірканія (стар.-грэч.: Ὑρκανία са стар.-перс. Варкана — «Краіна ваўкоў») — грэчаская назва вобласці ўздоўж паўднёва-ўсходняга берага Каспійскага мора, у басейне сучасных рэк Гурган і Атрэк, якая ўваходзіла ў склад Персіі.

Жыхары Гірканіі ў старажытнасці былі качэўнікамі. Па Гірканіі ў старажытнасці Каспійскае мора звалася Гірканскім. Пры Дарыі I Гірканія была злучана з Мідыяй. Пазней разам з Парфіяй утварыла асобную сатрапію. Аляксандр Македонскі падчас свайго паходу на Персію скарыў Гірканію, завалодаўшы яе галоўным горадам Задракартай (верагодна цяперашні Гарган).

У XIX стагоддзі на тэрыторыі Гірканіі існавалі персідскія правінцыі Мазендэран і Астрабад. У наш час большая частка Гірканіі ўваходзіць у склад Ірана.

Гл. таксама

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya