Гірлянда (архітэктура)

Гірлянда на фасадзе парыжскага Пантэона

Гірля́нда[1], або фестон (фр.: festonітал.: festone, ад лац.: festo — святочная гірлянда, лац.: festum — святочны) — у архітэктуры — арнамент, узор у выглядзе перапляценняў кветак і зеляніны[1]. Часам нароўні з гэтымі элементамі могуць выкарыстоўвацца чэрапы жывёл ці маскі (т.зв. «букраній» і «маскарон» адпаведна).

Паходзіць ад старажытнарымскіх упрыгожванняў, калі лісце, кветкі або зеляніну абвязвалі стужкамі. Як дэкаратыўны элемент выкарыстоўвалася ў афармленні фасадаў будынкаў архітэктуры рэнесансу, барока і класіцызму[1].

Зноскі

  1. а б в Слоўнік дойліда. Архітэктура Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1993. — 75 с.

Літаратура

  • Слоўнік дойліда. Архітэктура Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1993. — 75 с.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya