Гістарычны цэнтр Порача з Еўфразіевай базілікай
Еўфразіева базіліка — раннехрысціянская базіліка ў горадзе Порач у Харватыі, аб'ект са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Порач размешчаны на захадным узбярэжжы паўвострава Істрыі на беразе лагуны працягласцю 64 км, гэта адно з нешматлікіх міжземнаморскіх месцаў, дзе можна заўважыць старажытнарымскую аснову горада з яго храмамі, дамамі, сярэднявечнымі крапаснымі сценамі і вежамі. У старой частцы сустракаюцца невялікія скверы з векавымі соснамі, утульнымі дворыкамі, а многія будынкі стаяць на фундаментах старажытнарымскіх пабудоў. Галоўная магістраль старажытнарымскага горада сёння называецца Дэкуманскай вуліцай і сканчваецца на плошчы Марафор, дзе бачны рэшткі антычных калон. Фасады дамоў захоўваюць стыль венецыянскай готыкі. На весь свет знакамітая базіліка Св. Еўфразія (6 ст.) з яе цудоўнай візантыйскай мазаікай. Яна мае 3 нефы, атрыум і 8-вугольны баптыстэрый. Мармурныя калоны базілікі ўпрыгожаны багата арнаментаванымі капітэлямі. Сярод мазаічных сюжэтаў яркімі фарбамі на залатым фоне прываблівае выява Божай Маці з немаўлём.
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia