Гісторыя пра Варлаама і Іасафа
«Гісторыя пра Варлаама і Іасафа» — помнік перакладной старабеларускай літаратуры XVII ст. Арыгінал «Аповесці пра Варлаама і Іасафа» створаны ў Індыі на аснове народных паданняў пра Буду, праз персідскае і арабскае пасрэдніцтва стаў вядомы грэкам, а праз іх у XI ст. усходнім славянам. Аповесць апісвае жыццё індыйскага царэвіча Іасафа, які пад уплывам хрысціянскага прапаведніка Варлаама прыняў новую веру, стаў фанатычным яе прыхільнікам, далучыў да хрысціянства свайго бацьку і народ, пакінуў свецкае жыццё, стаў пустэльнікам. Царкоўнаславянскі пераклад створаны на ўсходнеславянскіх землях не пазней за XII ст., бо ўжо Кірыла Тураўскі карыстаўся аповесцю для сваёй прытчы «О человеце белоризце» ў славянскім перакладзе, а не ў грэчаскім арыгінале. Твор успрымаўся як узор хрысціянскай маральнасці і быў шырока распаўсюджаны ва ўсходнеславянскім кніжным асяроддзі. Аповесць выконвала важную ролю ў хрысціянізацыі Русі. Тэкст насычаны багатым дыдактычным матэрыялам, уключаючы алегарчныя прыпавесці і маральныя разважанні. Шматлікія прытчы і дыдактычныя ўрыўкі з аповесці шырока цытаваліся і пераказваліся асобна ад асноўнага тэксту — у такіх зборніках, як Пролаг, Ізмарагд і інш. Старабеларускі пераклад надрукаваны ў 1637 годзе ў Куцеінскай друкарні, стаў непасрэднай крыніцай рускага перакладу, апублікаванага ў 1681 годзе ў Маскве. Прытчы з аповесці трапілі ў вусную народную творчасць. У XVIII ст. на Беларусі з’явіліся фальклорныя перапрацоўкі твора («Алісахвій-царэвіч» і іншыя). Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia