Гісторыя сталення

Гісторыя сталення — літаратурны, сцэнічны і кінематаграфічны жанр, які засяроджваецца на жыцці і сталенні або пераходным узросце галоўнага героя альбо гераіні. Гісторыі сталення, як правіла, падкрэсліваюць дыялог або ўнутраны маналог, а не дзеянні герояў, і часта адбываюцца ў мінулым[1]. Героямі гісторый сталення, як правіла, з’яўляюцца падлеткі[2].

Раман выхавання

У літаратурнай крытыцы раманы сталення і раманы выхавання часам узаемазамяняльныя. Пры гэтым раманы сталення, як правіла, — больш шырокі жанр.

Раман выхавання, як і раман сталення, характарызуецца шэрагам фармальных, актуальных і тэматычных асаблівасцяў[3]. У ім аўтары засяроджваюцца на псіхалагічным і маральным росце галоўнага героя альбо гераіні ад дзяцінства да паўналецця (пераходнага ўзросту)[4], а таксама звяртаюць увагу на змену характару.

Жанр развіўся з народных казак пра маленькіх дзяцей, якія даследуюць свет, каб знайсці сябе[5]. Раман выхавання паўстаў у Германіі, затым паступова распаўсюдзіўся ў іншых краінах Еўропы, а потым і ва ўсім свеце.

Прыкладамі гісторыі сталення ў літаратуры з’яўляюцца раманы «Дэміян» (1919) і «Лавец у жыце» (1951).

Падлеткавыя фільмы

У кіно гісторыя сталення — жанр падлеткавых фільмаў, у якіх гісторыі сталення сканцэнтраваны на псіхалагічным і маральным росце або пераходзе галоўнага героя ці гераіні ад моладзевага да дарослага жыцця.

Асабісты рост і змены з’яўляюцца важнай характарыстыкай жанру, які абапіраецца на дыялог і эмацыйныя рэакцыі, а не на дзеянні. Гісторыя ў такіх фільмах часам апавядаецца ў выглядзе ўспамінаў.

Гістарычна склалася так, што гісторыі сталення звычайна сканцэнтраваны на маладых хлопчыках, пры гэтым гісторыі сталення, прысвечаныя дзяўчынкам, сталі больш распаўсюджанымі ў пачатку ХХ стагоддзя. Такімі прыкладамі можна лічыць фільмы Lady Bird (2017) і Галаваломка 2 (2024).

Зноскі

  1. Subgenre - Coming-of-Age (англ.). AllMovie. Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2021. Праверана 12 жніўня 2021.
  2. Benyahia, Sarah Casey. As Film Studies: The Essential Introduction / Benyahia, Sarah Casey, Gaffney, Freddie, White, John. — Taylor & Francis, 2006. — ISBN 0-415-39311-6.
  3. Anniken Telnes Iversen Change and continuity : the bildungsroman in English. — Universitetet i Tromsø, 2010-02-22.
  4. Lynch, Jack. Glossary of Literary and Rhetorical Terms(недаступная спасылка). Guide to Literary Terms. Rutgers University (21 ліпеня 1999). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2011. Праверана 24 мая 2020.
  5. Vincenzo Cicchelli Les legs du voyage de formation à la Bildung cosmopolite(фр.) // Le Télémaque. — 2010. — В. 2. — Т. 38. — С. 57–70. — ISSN 1263-588X. — DOI:10.3917/tele.038.0057
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya