Гіяцынт (мінерал)

Гіяцынт
Гіяцынт з Пакістана
Формула Zr[SiO4]
Прымесь Mn
Фізічныя ўласцівасці
Колер густа-чырвоны, чырванавата-буры, жоўта-чырвоны
Колер рысы белы
Бляск алмазны
Празрыстасць празрысты, паўпразрысты
Цвёрдасць 6,5—7,5
Спайнасць недасканалая
Злом ракавісты
Шчыльнасць 3,9—4,7 г/см³
Сінгонія тэтраганальная
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гіяцы́нт[1] — мінерал, празрыстая марганцазмяшчальная разнавіднасць цыркону. Каштоўны камень.

Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінгоніі. Крышталі прызматычнай чатырохграннай формы з пірамідальнай галоўкай. Колер густа-чырвоны, жоўта-чырвоны, чырванавата-буры. Цвёрдасць 6,5—7,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 3,9—4,7 г/см³.

Паходжанне і радовішчы

Гіяцынт ювелірнай якасці звычайна знаходзіцца ў шчолачна-гліназёмных базальтах, кімберлітавых і сіенітавых пегматытах[1]. Асноўныя радовішчы ў Шры-Ланцы, Бразіліі, Аўстраліі, на Мадагаскары. Таксама радовішчы гіяцынту ў В’етнаме, Тайландзе, Пакістане, Індыі, Камбоджы, Расіі, ЗША, Францыі, ПАР.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya